13 Марта 2017
Конкурсная праграма "Умніцы-разумніцы"



Да 8 сакавіка ў Ляхавецкай бібліятэцы прайшла конкурсная праграма "Умніцы-разумніцы" для дзяцей 1-4 класаў.

Дзеці чыталі вершы пра вясну, адгадвалі загадкі, вымаўлялі скарагаворкі. З задавальненнем удзельнічалі ў конкусе "Золушка", дзе адгадвалі і расказвалі пра кухонныя прыстасаванні, любімыя стравы і як іх гатаваць. Дзяўчынкам спадабаліся конкурсы: "Я Красавіца", Рукадзельніца" і "Калыханка для лялькі". Дзеці прынялі  ўдзел у  гульні "Віншаванне", дзе ў гумарыстычнай форме віншавалі дзяўчынак. У гульні “Самая ,самая, самая…” званне “Вясёлая “ атрымала Самасюк Дзіяна, “Гаспадарлівая”- Пятровіч Аксана, “Находлівая”- Бурштын Ангеліна, “Абаяльная”- Дмітрыева Аля.
Фото0467[1].jpg
Фото0453[1].jpg
Фото0456[1].jpg
Фото0460[1].jpg
Фото0461[1].jpg