14 Марта 2017
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання



14 сакавіка адзначаўся Дзень праваслаўнай кнігі. Ён быў зацверджаны ў 2009г. Сінодам Рускай праваслаўнай царквы. Гэтае свята прымеркавана да выхаду першай на Русі друкаванай кнігі Івана Фёдарава “Апостал”, якая пабачыла свет 1 сакавіка 1564г. (па старому стылю). Хоць, як вядома, пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш зямляк Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу “Псалтыр”. Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Запрашаем у бібліятэкі, дзе Вы знойдзеце  кнігі на маральную тэматыку, біблейскую гісторыю, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля,  праваслаўную і дзіцячую мастацкую  прозу.
DSC_5065.JPG