2 Ноября 2018
Час беларускай паэзіі «Літаратурныя сцяжынкі роднага краю”



1 лістапада ў Макранскай сельскай бібліятэцы прайшоў час беларускай паэзіі «Літаратурныя сцяжынкі роднага краю”.  

Прысутнічалі дзеці 4-6 класаў. Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з мастацкай літаратурай беларускіх аўтараў, звярнула ўвагу на выставу кніг беларускіх пісьменнікаў, чытала вершы М.Багдановіча, Я.Брыля, Я.Коласа, Я.Купалы і г.д. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю нашага мясцовага паэта П.Чагайды. Дзеці расказвалі аб сваіх любімых аўтарах, гаварылі аб Радзіме, аб яе прыгожым наваколлі і аб старанных, працавітых людзях, аб знакамітых земляках.
DSCN4663.jpg
DSCN4665.jpg